14 студзеня 2022 года адбылася экскурсія супрацоўнікаў установы аховы здароўя “Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца” на прадпрыемства “Аліварыя”, што ў Мінску. Падчас дарогі была арганізавана і аглядальная экскурсія по маляўнічым і гістарычным куткам нашай сталіцы.


Па прыбыцці з пачатку пазнаёміліся з сучасным броварам, потым убачылі і старое атачэнне: уваходы, брамы, дзверы, кадушкі, цэбары, лесвіцы, старыя печы, дакументы, піёніна. Усе рэчы ў добрым стане і шчыра захованы да нашых часоў. Паслухалі аповяд пра вытворчасць піва ў 19 стагоддзі і сучасны стан вытворчасці. Дзяўчаты-экскурсаводы пазнаёмілі з цудоўнай гісторыяй бровара ад часоў яго драўлянага будаўніцтва да росквіту пры Караль Яне Чапскім і сучаснае развіццё гэтай галіны. Караль Ян Аляксандар Гутэн-Чапскі, гарадскі глава Мінска на працягу 11 гадоў (1890-1901), унікальны чалавек, дзякуючы яго намаганням Мінск атрымаў развіццё ў розных кірунках гарадской гаспадаркі (нацыянальны тэатр, ахова здароўя, школы, крэдітнае таварыства, гарадское землеўпарадкаванне, спорт, тэлефон і шмат іншых спраў). У 1894 годзе пабудаваў і адчыніў сучасны на той час бровар (на пляцоўцы драўлянага бровара мінскай мяшчанкі Рохлі Фрумкінай). Адразу Багемія, а зараз Аліварыя існуе ў нашы часы. Неабыякавымі  людзьмі створаны музей. Асаблівы каларыт і антураж дадае і месца, дзе знаходзіцца ўжо сучасны бровар - Асмалоўка.

Экскурсія была арганізавана прафсаюзным камітэтам бальніцы, за што вялікі дзякуй і павага.