Урачыста адзначылі юбілей Мінскай вобласці Вілейчане.


Святочныя мерапрыемствы прайшлі ў Вілейскім Палацы культуры з удзелам знакамітых беларускіх выканаўцаў. У Палацы культуры сабраліся прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, ветэраны. На другім паверсе ўстановы культуры была арганізавана выстава “Ад мінулага – да сучаснасці”, якая расказвала пра гісторую прадпрыемстваў горада і раёна. Наведалі мерапрыества і павіншавалі Вілейчан ганаровыя госці: Дзяніс Курленка – намеснік старшыні Мінаблвыканкама, Каліна Капуцкая, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры і сацыяльным развіцці, Ірына Супрановіч – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Пачалося святочнае мерапрыемства з фільма пра дасягненні Мінскай вобласці. Перад прысутнымі выступілі госці мерапрыемства і старшыня Вілейскага райвыканкама Алег Бегунец.
Самым урачыстым момантам стала ўручэнне ганаровых узнагарод прадстаўнікам розных сфер эканомікі, якія заслужылі іх сваёй добрасумленнай працай.
Прыемным момантам было ўзнагароджанне супрацоўнікаў Вілейская ЦРБ.
Ганаровай граматай Мінаблвыканкама узнагароджаны ўрач агульнай практыкі (загадчык) Нарачанскай лячэбнай амбулаторыі Святлана Гром, урач – анколаг (загадчык) хіміятэрапеўтычнага аддзялення Таццяна Поклад, падзякай Вілейскага выканаўчага камітэта – урач анестэзіёлаг - рэаніматолаг (загадчык) адзялення анестэзіалогіі і рэанімацыі Вікторыя Семянковіч. Узнагароду ад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу атрымала загадчык Карпавічскага ФАПа Таццяна Косцік.
Закончылася мерапрыемства святочным канцэртам зорак Вілейскай і беларускай эстрады.