Калектыў ЦРБ ахвотна накіраваўся на зборную анімацыйную экскурсію «Гуканне вясны».

У праграме адбылася ўрачыстая сустрэча гасцей, пасля правялі абрад гукання вясны, наведалі лялечны тэатр батлейка, принялі ўдзел у вясновай віктарыне, сваімі рукамі стварылі абрадавыя птушачкі, правялі традыцыйныя карагоды і гульні, каталіся на коннай брычцы.
У вольны час наведалі перавернуты дом, браму XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выставу рэтрааўто і Дуб жаданняў.



